Новым кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра Малдовы прызначаны Павел Філіп

15.01.2016 / 20:23

Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці прызначыў новым кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра Паўла Філіпа — кампраміснага кандыдата, прапанаванага парламенцкай большасцю ў складзе 55 дэпутатаў 101-меснага парламента.

mtic.gov.md

Згодна з указам кіраўніка малдаўскай дзяржавы, падпісаным 15 студзеня ўвечары, у 15-дзённы тэрмін пасля вылучэння кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра Павел Філіп павінен папрасіць парламент выказаць вотум даверу праграме дзейнасці і ўсяму складу сфармаванага ім урада.

Павел Філіп нарадзіўся ў 1966 годзе. З 2011 года і да цяперашняга часу займаў пасаду міністра інфармацыйных тэхналогій і сувязі Малдовы. У перыяд з 2001 па 2008 год быў гендырэктарам найбуйнейшай у Малдове кандытарскай фабрыкі АТ «Букурыя», а з 2008 года да студзеня 2011 года ўзначальваў Кішынёўскі тытунёвы камбінат «Тутун-КТК».

БелТА