«Мінскія гісторыйкі» Міхаіла Валодзіна выйшлі па-беларуску, прэзентацыя — 20 студзеня
Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Пачатак 18.00.
20.01.2016 / 11:47
20 студзеня ў 18.00 кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на прэзентацыю беларуска-нямецкага выдання кнігі Міхаіла Валодзіна «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках».
«Мінск – адзін з самых нудных гарадоў у свеце». Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо літаральна сёння «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках» загучаў па-нямецку і – што для нас больш важна! – па-беларуску!
І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск – гэта сусвет! Не дарма ж аўтар «Мінскіх гісторыек» сцвярджае, што ўсе людзі – мінчане!
Запрашаем прагуляцца па нясумным Мінску разам з
* мастакамі Сяргеем Стэльмашонкам, Уладзімірам Цэслерам, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновічам;
* музыкамі Віктарам Шалкевічам, Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым;
* знаўцамі мінскай гісторыі Сяргеем Харэўскім, Вадзімам Зелянковым, Цімохам Акудовічам, Змітром Падбярэзскім і іншымі цікавымі мінчанамі.
Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)
Пачатак: 18.00
Уваход вольны.