Мінскае метро падаўжае вячэрнюю «гадзіну пік»

12.01.2016 / 17:17

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«У сувязі з умовамі надвор'я метро падаўжае вячэрнюю «гадзіну пік» да 20.00. Акрамя таго, да закрыцця метрапалітэна на кожнай лініі ў выпадку павелічэння пасажырапатоку прадугледжаныя па два рэзервовыя саставы», — сказаў Андрэй Кузьмін.

Раніцай 12 студзеня «гадзіну пік» у метро падоўжылі да 10.30. Інтэрвал руху цягнікоў у гэты час складае 2 хвіліны.