Нафта Brent прабіла антырэкорд 2004 года — 31 даляр за бараль

12.01.2016 / 09:45

Reuters.com

Цана нафты маркі Brent апусцілася ніжэй псіхалагічнай адзнакі ў 31 даляр за бараль упершыню за 12 гадоў. Цэны зніжаюцца на фоне занепакоенасці інвестараў адносна эканамічнай сітуацыі ў Кітаі і празмернасці сыравіны на рынку.

Кошт лютаўскіх ф'ючэрсаў на марку Brent на біржы ICE ў Лондане паменшыўся за 8 працэнтаў да 30,8 даляра.