Парашэнка назваў кнігу, фільм і песню, з якімі ён раіць азнаёміцца ВІДЭА

02.01.2016 / 13:58

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў кнігу, фільм і песню, з якімі ён раіць азнаёміцца. Пра гэта гаворыцца на яго Facebook-старонцы.

«Сябры, дзялюся некалькімі рэчамі, якія варта паглядзець, пачытаць або паслухаць, калі вы яшчэ гэтага не зрабілі ў 2015 годзе», — адзначыў Парашэнка.

Гэта песня Джамалы «Шлях додому», кніга Сяргея Лойкі «Аэрапорт» і трэйлер да фільма «Зіма ў агні: Барацьба Украіны за свабоду» (Winter On Fire: Ukraine's fight for freedom) Яўгена Афіняевскага.