У мінскім метро з'явіўся вагон з «Пагоняй» ФОТЫ

31.12.2015 / 12:52

У адным з вагонаў мінскага метро 30 снежня з'явіліся навагоднія віншаванні ад імя старажытнага беларускага герба «Пагоня». Зладзілі іх актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (зарэгістраванага ў Латвіі).

Ва ўсім вагоне былі размешчаныя плакаты і налепкі «Пагоня» віншуе», «Беларусы! Жадаем вашым сэрцам сапраўднай літоўскай мужнасці!», «Герб Рэспублікі Беларусь». На дзвярах з'явіліся налепкі «Не прыхінайся! Інакш выпадзеш з вагона і не зможаш стаць сапраўдным беларусам!».