Уладзімір Някляеў. Снег

29.11.2015 / 19:42

Дзе голаў прытулю,
Там i знайду начлег.
Снег першы —
На зямлю,
Наступны снег — на снег.

На рану —
Першы боль,
Наступны — на шрамы,
На лёс, на стынь i золь,
На першы след зiмы,
Што толькi пачала 
Па снежнi свой разбег…

Прыбегла. Абняла.
З плячэй страсае снег.