Приглашаем к участию в конференции «Чернобыльская авария и общество: 30 лет после катастрофы»

27.10.2015 / 22:04

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы», якая адбудзецца ў Мінску 15-16 красавіка 2016 года.

Канферэнцыя будзе мець шматдысцыплінарны характар. Мы разлічваем на ўдзел у ёй гісторыкаў, культуролагаў, палітолагаў, сацыёлагаў, літаратуразнаўцаў, а таксама прадстаўнікоў іншых сацыяльных і гуманітарных навук. Заяўкі на ўдзел просім дасылаць да 31 студзеня на адрас: kanferencyja@nashapamiac.org.

У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні. Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю можна прачытаць на сайце БАВГ