Лукашэнка выпадкова зайшоў у салдацкую сталоўку, а там чэбурэкі, пірожныя… ФОТАФАКТ

27.10.2015 / 20:45

Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка наведаў 120-ю асобную механізаваную брыгаду Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, дзе азнаёміўся з узорамі мадэрнізаваных узбраення і ваеннай тэхнікі, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы пабываў таксама ў адной з казарм брыгады, дзе пазнаёміўся з арганізацыяй жыцця і быту ваеннаслужачых. У іх створаны добрыя ўмовы. 

«Аляксандр Лукашэнка, змяніўшы праграму наведвання брыгады, зайшоў таксама ў салдацкую сталовую, дзе яму паказалі, як і чым харчуюцца вайскоўцы, а таксама па-за праграмай наведаў медыцынскую роту», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.