Навукоўцы: Hа радзімых плямах на руцэ можна прадказаць рызыку меланомы

19.10.2015 / 11:13

Па колькасці радзімых плямах на руцэ навукоўцы могуць ацаніць рызыку развіцця раку скуры — меланомы, вынікае з дакладу даследчыкаў Каралеўскага каледжа ў Лондане.

У пацыентаў з больш чым 11 радзімымі знакамі на правай руцэ (у тым ліку на плячы і перадплеччы) іх колькасць па ўсім целе, як правіла, перавышае сотню.

На думку навукоўцаў, гэта з'яўляецца індыкатарам рызыкі захворвання меланомай, якая развіваецца з прычыны анамальных змяненняў радзімых плямаў.

Як мяркуюць даследчыкі, гэтыя высновы дапамогуць дактарам хутка і дакладна вызначаць пацыентаў, якім патрабуецца асаблівая ўвага і паглыбленая дыягностыка.