Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі

07.10.2015 / 12:53

Лаўрэтамі нобелеўскай прэміі па хіміі сталі брытанец Томас Ліндл, Пол Модрыч (Універсітэт Д'юка, Паўночная Караліна, ЗША) і Азіз Санцар (Універсітэт Паўночнай Караліны, ЗША). Такое рашэнне паведаміў сёння Нобелеўскі камітэт.

Прэмія прысуджана за «механістычныя даследаванні рэпарацый ДНК».

У чацвер а 14-й назавуць нобелеўскага лаўрэата па літаратуры.

Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы

Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне прысудзілі за паразітаў