Гайдукевіч не пойдзе на дэбаты, адпраўляе замест сябе сына

02.10.2015 / 19:24

У тэледэбатах кандыдатаў у прэзідэнты, якія адбудуцца 3 кастрычніка, замест Сяргея Гайдукевіча возьме ўдзел ягоны сын Алег.

«Відавочна, што перадвыбарнае выступленне Гайдукевіча было адзначанае большасцю як найлепшае. Правядзенне тэледэбатаў марнае, праводзіць спрэчкі не мае ніякага сэнсу. Для Сяргея Гайдукевіча ёсць толькі адзін канкурэнт на гэтых выбарах — Аляксандр Лукашэнка», — харахорыцца кандыдат.

Замест дэбатаў ён збіраецца агітаваць на Гомельшчыне.