35-гадовая рэкламшчыца ідзе ў прэзідэнты, каб прапіярыць сваю працу ФОТА

16.07.2015 / 22:41

16 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам паступілі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Жанны Раманоўскай і Ірыны Першынай.

Ірыне Першынай 35 гадоў. Яна спецыяліст па рэкламе ў кампаніі Imagemaker, паведамляюць naviny.by. Замужам, гадуе сына.

Балатуецца па ініцыятыве працоўнага калектыву, упэўненага, што ўдзел іх калегі ў выбарчай кампаніі дазволіць кампаніі Imagemaker атрымаць незабыўны досвед палітычнага піяру.