«Яны бяззубыя ўзяты»: жодзінскае «Тарпеда» саступіла «Кукесі» з лікам 0:2

02.07.2015 / 20:52

У 1-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» саступіла 2 ліпеня ў гасцях албанскаму «Кукесі» з лікам 0:2.

Паводле каментатараў, беларускі клуб паказаў вельмі кепскі футбол, гульцы «Тарпеда» не маглі аддаць болей за тры дакладныя перадачы.

«Тарпеда» наогул ні аб чым. Някай думкі ў атацы і ніякага руху», — напісала Tribuna.com.

Сёння таксама свой матч правядзе салігорскі «Шахцёр», які згуляе ў гасцях з паўночнаірландскім «Гленавонам» (21:45).

Матчы ў адказ — 9 ліпеня.

Мінскае «Дынама» ў Лізе Еўропы стартуе з 2-га раўнду.