З аператараў сувязі спагоняць $15 мільёнаў у пазабюджэтны фонд Мінсувязі

20.06.2015 / 12:11

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду універсальнага абслугоўвання Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на 2015 год.

Як вынікае з указа №246 ад 18 чэрвеня, выдаткі і даходы запланаваныя на ўзроўні 240 мільярдаў рублёў (каля $15 мільёнаў).

Папоўніцца фонд за кошт «адлічэнняў аператараў электрасувязі ў памеры 1,5% даходаў ад аказання паслуг электрасувязі».