Рух на трасе Брэст — Мінск практычна заблакаваны ў раёне Коласава, як і штонядзелі

14.06.2015 / 21:59

Па стане на 21.50 рух на трасе М1 практычна стаіць, пачынаючы ад былога пункта аплаты «Коласава» ў кірунку Мінска амаль да павароту на Узду, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы». Рэч у тым, што там будуюць падзямельны пераход. У сувязі з гэтым рух зводзіцца ў адну паласу. У канцы кожнай нядзелі на гэтым месцы нязменна ўтвараюцца заторы.

дадзеныя з сайта probki.by