У Казахстане за тыдзень памерлі больш за 10 тысяч сайгакаў

19.05.2015 / 20:19

Улады Казахстана заявілі, што ўсяго за тыдзень больш за 10 тысяч сайгакаў памерлі ад інфекцыі. Яе крыніца пакуль не вядомая.

Улады краіны спрабуюць аднавіць папуляцыю гэтага віду антылоп, якая за дзесяць гадоў упала з мільёна да 22 тысяч з-за некантраляванага палявання.

Сайгакі ўнесеныя ў крытычную групу выміраючых відаў.

У рэгіёне на поўначы Казахстана, дзе былі знойдзеныя мёртвыя жывёлы, была аб'яўлена надзвычайная сітуацыя.