У Мінску з псіхатропамі затрымалі маладога доктара

19.05.2015 / 16:20

Як паведамілі ў ГУУС Мінгравыканкама, 14 мая падчас аперацыі «Нелегал» у Мінску затрымалі 27-гадовага грамадзяніна Грузіі. Пры сабе ён меў каля 5 грамаў сумесяў для курэння і каля грама псіхатропнага рэчыва альфа-PVP. Дарэчы, грузін працуе ў беларускай сталіцы доктарам-анестэзіёлагам.

Працягваецца праверка. Доктару пагражае высылка з Беларусі.

КМ