Кіеўскае «Дынама» 14-ы раз выйграла чэмпіянат Украіны

17.05.2015 / 23:33

Кіеўскае «Дынама» датэрмінова забяспечыла сабе залатыя медалі прэм'ер-лігі ў сезоне-2014/15 дзякуючы перамозе над «Дняпром» (1:0) у 24-м туры.

Апошні раз кіеўскі клуб станавіўся чэмпіёнам Украіны ў 2009 годзе. Пасля гэтага пяць гадоў запар залатыя медалі выйграваў «Шахцёр».

Для «Дынама» гэта 14-ы чэмпіёнскі тытул у гісторыі незалежнай Украіны.

Таксама сёння «Зеніт» у чацверты раз стаў чэмпіёнам Расіі па футболе, а «Бенфіка» — у 34-ы раз чэмпіёнам Партугаліі.