Ціхая «Ноч Музеяў» у Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ

17.05.2015 / 13:58

Штогод у Мінску ладзяцца «Ночы музеяў» — паводле сусветнай традыцыі, музеі ладзяць святы, выставы і імпрэзы. У многіх краінах свету (але не ў Беларусі) музеі працуюць да самай раніцы і пускаюць наведнікаў бясплатна. 

У гэтым годзе праграма музеяў была досыць сціплая, ды і людзей на вуліцах было менш за мінулыя гады.

Журналісты «Нашай Нівы» даведаліся, чым спрабавалі ўразіць гасцей мінскія музеі.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Традыцыйна на ўваходзе грала музыка. І класічная…

…і, бліжэй да ночы, сучасная.

Музей на скупіўся на карціны, іх была вялікая колькасць.

Былі і людзі ў нацыянальных строях.

У «Нацыянальным» было шмат людзей з дзецьмі.

Цікавым быў ультрафіялетавы пакой, дзе людзі даставалі пашпарты і шукалі вадзяныя знакі.

Людзей было нашмат менш, чым у мінулым годзе.

Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры

У адрозненні ад Нацыянальнага музея, у музеі гісторыі культуры была бясконцая чарга.

Алесь Пушкін на відэашэрагу выступаў тэатралаў.

Для дзяцей быў выдатны выступ беларускамоўнага тэатру лялек «Батлейка».

Для дарослых быў захапляльны выступ балерын.

А таксама оперных спевакоў.

А на вуліцы адбываўся паказальны выступ пад песню Акіяна Эльзы - «Така як ты».

Музей Янкі Купалы

Каля літаратурнага музея Янкі Купалы выступалі беларускія спеўныя і танцавальныя калектывы, што прадстаўлялі культуру усяго свету: ад Украіны…

…да Арменіі…

…ці Кітая.

Музей Багдановіча

У самым сэрцы Траецкага ад 14 дня да самай ночы гралі і танчылі — і на вуліцы…

… і ў самім музеі.

Гістарычны музей

У Нацыянальным гістарычным музеі ладзілася выстава «Сальвадор Далі і Пабла Пікаса» ды дэфіле па матывах твораў Шагала. А ў дворыку да самай ночы дзейнічаў кірмаш…

з танцамі, спевамі і кінапраглядамі.

Музей Заіра Азгура

Наведнікам паказалі фільм «Апошняя казка Рыты» у скульптурнай зале музея.

Таксама гледачы маглі пабачыць інсталяцыю, прысвечаную Сяргею Параджанаву.

А ў дворыку Музея Азгура граў гурт «Нагуаль».

Музей навукі Elemento

Эксперымент з вадкім азотам.

Зала крывых люстэркаў.

Літаратурны музей імя Броўкі

Выстава сучаснай фатаграфіі «Падвойнае пераламленне».

Мікіта Недаверкаў, Настасся Храловіч, Аляксандр Арсёнаў