Керы пра перамовы з Пуціным — «шчыра», Лаўроў — «цудоўна»

Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і дзяржсакратара ЗША Джона Керы адбылася ў сочынскай рэзідэнцыі «Бачароў ручай».

13.05.2015 / 10:53

Reuters.com

На сустрэчы Керы і Пуціна прысутнічаў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, які перад гэтым правёў перамовы з амерыканскім дзяржсакратаром. Вынікі іх кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства ацаніў адным словам — «Цудоўна».

Дзяржсакратар ЗША ў сваім афіцыйным твітэры напісаў: «У мяне адбыліся шчырыя перамовы з прэзідэнтам Пуціным і кіраўніком МЗС Лаўровым па ключавых пытаннях, у тым ліку — па перамовах з Іранам, па Сірыі і Украіне».

Сустрэча з Пуціным адбывалася за зачыненымі дзвярыма.

Гэта першы візыт Керы ў Расію пасля эскалацыі крызісу ва Украіне. Папярэдні візіт ён зрабіў у 2013 годзе.

Напярэдадні перамоваў з Керы Пуцін заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі абароннай прамысловасці, што адным з галоўных прыярытэтаў Расіі зьяўляецца падтрыманне тэмпаў мадэрнізацыі ўзброеных сілаў.