Крушэнне цягніка ў ЗША: пяць чалавек загінулі, дзясяткі пацярпелых

У Філадэльфіі, штат Пенсільванія, сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Паводле апошніх паведамленняў, пяць чалавек загінулі, каля 50 атрымалі траўмы рознай цяжкасці. Шэсць чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, паведаміў мэр Філадэльфіі.

13.05.2015 / 07:14

У цягніку №188 кампаніі Amtrak, які рухаўся з Нью-Ёрка ў Вашынгтон, знаходзіліся каля 240 пасажыраў.

Па папярэдніх дадзеных, восем з дзесяці вагонаў цягніка перакуліліся.

Ратавальнікі эвакуююць пацярпелых пасажыраў. Разам з пажарнымі яны таксама шукаюць сярод абломкаў цягніка магчымых пацярпелых, якія заблакаваныя ў пашкоджаных вагонах.

Большая частка пацярпелых атрымалі нязначныя траўмы.

Патрык Мэрфі, былы кангрэсмэн ЗША, напісаў у сябе ў «Твітэры», што ён быў у ліку пасажыраў пацярпелага крушэнне цягніка. «Са мной усё ў парадку. Дапамагаю астатнім. Малюся за пацярпелых», - напісаў ён.

Месца здарэння ачэплена, рух па чыгунцы перакрыты