На «50 адценняў шэрага» здымуць пародыю ў стылі «Вельмі страшнага кіно»

12.05.2015 / 14:05

Амерыканскі комік Марлон Уэйанс паведаміў, што здыме пародыю на блокбастар «50 адценняў шэрага». Фільм атрымае назву «50 адценняў чорнага».

«Сэкс і камедыя — ударнае спалучэнне. А калі выходзіць фільм такога калібру, то ён проста напрошваецца на тое, каб яго высмеялі», - заявіў Уэйанс.

Ён распавёў, што будзе працаваць з той жа камандай, якая стварыла парадыйную франшызу «Дом з паранармальнымі з'явамі». Уэйанс плануе выканаць галоўную ролю і выступіць суаўтарам сцэнару «50 адценняў чорнага».