Сі Цзіньпін пакінуў Беларусь

12.05.2015 / 10:13

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін завяршыў дзяржаўны візіт у Беларусь. Самалёт з кітайскім лідарам вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

БелТА

Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў высокага госця.

Дзяржаўны візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь праходзіў 10—12 мая.