На мінскай вуліцы разметку нанеслі проста на яму ФОТАФАКТ

11.05.2015 / 17:49

У Мінску на вуліцы Залатая Горка дарожнікі нанеслі разметку пешаходнага перахода наўпрост на яму, нават не паклапаціўшыся залатаць яе. 

Дарожнае палатно на Залатой Горцы доўга рамантавалі, і яно знаходзіцца ў добрым стане. Аднак на ўезды ў двары імпэту ў камунальнікаў не хапіла — яны спрэс «дзіравыя». Пераход з ямай таксама знаходзіцца на адгалінаванні вуліцы, паміж домам №14 і сярэдняй школай №19.

Яўген Крэйда