Трагедыя на Гая: кіроўца, што пазбавіў жыцця мужа і жонку і парэзаў сваіх дзяцей, не разумеў сваіх дзеянняў

11.05.2015 / 09:55

Крымінальная справа ў дачыненні да мужчыны 1976 года нараджэння, які пазбавіў жыцця мужа і жонку на вул. Гая ў Мінску і які спрабаваў забіць сваю жонку і двух малалетніх дзяцей у лістападзе 2014 г. Галоўным следчым упраўленнем перададзена пракурору для накіравання ў суд, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Згодна з судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай, у момант здзяйснення грамадска-небяспечнага дзеяння мужчына не разумеў сваіх дзеянняў з-за псіхічнага стану.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд для прыняцця рашэння аб прымяненні да мужчыны прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Па характары здзейсненага дзеянні мужчыны трапляюць пад дзеянне ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.