У Польшчы праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў

Гэтым разам следам за Літвой і Украинай (2014), прыйшла чарга Польшчы. Латвія абярэ прэзідэнта ў маі, але там галасуе парламент.

10.05.2015 / 09:17

Прэзідэнт Камароўскі — лідар рэйтынгаў, у яго 35%, але ў Анджэя Дуды — 27%, і, відаць, будзе другі тур і самае цікавае адбудзецца 24 мая.

У Польшчы пачалі працу выбарчыя ўчасткі: у нядзелю ў краіне праходзіць першы тур чарговых выбараў кіраўніка дзяржавы.

Паводле апытанняў грамадскай думкі, найбольшыя шанцы на перамогу ў цяперашняга прэзідэнта Браніслава Камароўскага. Па апошніх дадзеных, свой голас за Камароўскага гатовыя аддаць 35% выбаршчыкаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Галоўным канкурэнтам цяперашняга прэзідэнта з'яўляецца кандыдат ад апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» Анджэй Дуда: ён набірае ў рэйтынгах 27% галасоў.

Трэцім ідзе рок-музыкант Павел Кукіз, які ў апошнім перадвыбарчым рэйтынгу атрымаў 15% галасоў.

Калі ніводны з кандыдатаў не набярэ 50%, то на 24 мая будзе прызначаны другі тур выбараў.