Пры крушэнні верталёта ў Пакістане загінулі паслы Нарвегіі і Філіпін

08.05.2015 / 16:41

Паслы Нарвегіі і Філіпін, а таксама жонкі паслоў Малайзіі і Інданезіі ў Пакістане загінулі сёння ў выніку крушэння ваеннага верталёта ў раёне Гілгіт-Балтыстан на паўночным усходзе краіны. Як паведамляе мясцовае тэлебачанне, усяго ў катастрофе загінулі 6 чалавек, уключаючы двух пілотаў.

Паводле існуючай інфармацыі, сур'ёзныя траўмы атрымалі таксама паслы Польшчы і Румыніі, якія знаходзіліся ў верталёце.

Машына, што разбілася, зрабіла жорсткую пасадку на будынак школы ў даліне Налтар. На борце верталёта знаходзіліся 6 пакістанцаў і 11 замежных грамадзян. У выніку адбылося ўзгаранне авіяцыйнай газы. Адзін са сведкаў здарэння паведаміў, што школа, на якую зрабіў жорсткую пасадку верталёт, загарэлася. Паводле яго слоў, у ёй знаходзіліся дзеці. Раней паведамлялася, што школа была зачынена.

Група з трох верталётаў Мі-17 з дыпламатамі і журналістамі рабіла аблёт гэтай тэрыторыі для праверкі бяспекі напярэдадні візіту прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа.