У канцы мая ў Мінску пройдзе трэці Tatoo Fest

05.05.2015 / 19:02

Агульнабеларускі фестываль татуіроўкі пройдзе 30-31 мая ў Палацы мастацтваў. Увечары 31 мая ў клубе Re:Public пройдзе музычнае after-party.

У праграме фестывалю не толькі выстава і спаборніцтвы тату-майстроў (у тузіне намінацый), але і арт-ф’южн, бодзі-арт і мехендзі — роспісу хной па целу.

Дакладная праграма фэсту і канцэрту пакуль рыхтуецца. Прымаюцца заяўкі ад майстроў і прадстаўнікоў культуры. Падрабязнасці ў суполцы фэсту «УКантакце».

Квіток на адзін дзень каштуе 100 тысяч рублёў, на два — 150 тысяч. Таксама 150 тысяч каштуе квіток на канцэрт 31 мая.

Аляксандр Арсёнаў