У Лукашэнкі нядаўна нарадзілася казляня

27.04.2015 / 09:35

Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна паведаміў, што ў яго асабістай гаспадарцы адбылося папаўненне.

— У мяне пяць коз, я ведаю, што такое казінае малако, — распавёў Лукашэнка мясцовым фермерам і сыраробам на кірмашы. — Ад гэтых козачак малако шыкоўнае. Казляня нарадзілася. Хочаце — падару вам казляня?

Ён таксама ўчора распавёў, што любіць секчы дровы. Дарэчы, 26 красавіка падчас наведвання Козырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса кіраўнік дзяржавы прадэманстраваў мясцовым дрывасекам, як ліха ўпраўляецца з бензапілой.

president.gov.by