Абвал пароды ў шахце «Беларускалія»: адзін праходчык загінуў

З-за абрушэння пароды ў шахце ААТ «Беларуськалій» у Салігорску адзін праходчык загінуў, яшчэ адзін атрымаў сур'ёзныя траўмы, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

26.04.2015 / 12:14

Інцыдэнт адбыўся 25 красавіка.

«У 15.38 паступіла паведамленне пра абрушэнне пароды пры правядзенні работ па замене арак на адзнацы 264 м у шахце прамысловай пляцоўкі першага рудаўпраўлення «Беларуськалія», — праінфармавалі ва ўпраўленні МНС.

У выніку былі траўмаваныя праходчыкі горнапраходнага частка №1 ААТ «Трэст «Шахтаспецбуд».

Мужчына, 1978 года нараджэння ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, яшчэ адзін (1970 года нараджэння) — шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.