У Барысаве муж задушыў жонку — і выкінуўся з пятага паверха

25.04.2015 / 12:06

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама, трагедыя адбылася 24 красавіка ў Барысаве, у старым горадзе.

Барысаўчанін 1979 года нараджэння, інвалід II групы, каля 13.00 задушыў вяроўкай сваю жонку 1987 года нараджэння, а потым выкінуўся з пятага паверха з акна кватэры.

Яго пляменнік адразу ж паведаміў пра гэта ў міліцыю.

Распачата справа па арт. 139 КК (забойства).