Пад Мазыром перакуліўся бензавоз ФОТА

25.04.2015 / 11:54

Учора, 24 красавіка, у 5 кіламетрах ад вёскі Міцькі, пад Мазыром, перакуліўся бензавоз. Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца з-за тэхнічнай няспраўнасці не справіўся з кіраваннем.

Адбывалася ўцечка дызельнага паліва.

Работнікі МНС прадухілілі ўцечку і ўзгаранне 7000 літраў дызельнага паліва, паставілі аўтамабіль на колы.