Сталі вядомыя паўфінальныя пары Лігі Еўропы

Сёння а 13-й у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнай Лігі Еўропы.

24.04.2015 / 13:12

Такім чынам у паўфіналах згуляюць «Напалі» — «Дніпро», «Севілья» — «Фіярэнціна».

Матчы 1/2 фіналу пройдуць 7 і 14 мая. Фінал — 27 мая ў Варшаве.

Год таму турнір выйграла «Севілья», абыграўшы ў серыі пенальці ў Турыне партугальскую «Бенфіку» (0:0 — асноўны час, 4:2 — пенальці).

***

Сёння таксама пройдзе лёсаванне паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляюць іспанскія «Рэал» і «Барселона», нямецкая «Баварыя» і італьянскі «Ювентус». Фінал турніру будзе пройдзе 6 чэрвеня ў Берліне.

nn.by