Абама: Санкцыі застануцца, пакуль на Данбасе не наступіць мір

17.04.2015 / 21:51

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Вашынгтон не мае намеру адмаўляцца ад санкцый супраць Расіі да таго часу, пакуль мінскія дамовы не будуць выкананыя цалкам і ў Данбасе не наступіць мір.

«Неабходна падтрымліваць, як мінімум, наяўныя санкцыі, пакуль мы не ўбачым, што яны [ўлады ў Крамлі] не выканалі ўсе крокі, на якія неабходна пайсці паводле дамоўленасцяў», — сказаў ён.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас «прамой лініі» ў чацвер палічыў, што захаванне санкцый ужо не ўвязваецца заходнімі краінамі з падзеямі ва Украіне.