Топ-100 самых уплывовых беларусаў. Частка 3

07.04.2015 / 02:04

У дужках указваецца месца ў аналагічным рэйтынгу 2013 года.

51 (52)

Анатоль Калінін

віцэ-прэм’ер

52 (51)

Уладзімір Андрэйчанка

спікер палаты прадстаўнікоў

53 (94)

Сяргей Цяцерын

віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта

54 (57)

Тадэвуш Кандрусевіч

каталіцкі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп

55 (45)

Анатоль Капскі

генеральны дырэктар «БАТЭ», кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ

56 (15)

Пятро Пракаповіч

былы старшыня Нацбанка, Герой Беларусі

57 (14)

Уладзімір Пефціеў

бізнэсовец, былы ўласнік «Белтэхэкспарту»

58 (38)

Уладзімір Канаплёў

старшыня Федэрацыі гандбола

59 (74)

Вікторыя Азаранка

тэнісістка

60 (–)

Святлана Алексіевіч

пісьменніца

61 (31)

Сяргей Касцючэнка

старшыня праўлення «Прыёрбанка»

62 (–)

Ірына Наркевіч

намесніца міністра гандлю

63 (–)

Яўген Баскін

генеральны дырэктар «Сервалюкса»

64 (40)

Сяргей Міхалок

спявак, лідар гурту Brutto

65 (60)

Алесь Бяляцкі

праваабаронца, кандыдат на Нобелеўскую прэмію

66 (34)

Уладзімір Дворнік

старшыня Гомельскага аблвыканкама

67 (–)

Уладзімір Даманеўскі

старшыня Магілёўскага аблвыканкама

68 (–)

Сяргей Літвін, Уладзімір Васілька

уласнікі «Еўраопта»

69 (100)

Васіль Жарко

міністр аховы здароўя

70 (73)

Валянцін Сукала

старшыня Вярхоўнага суда

71 (–)

Леанід Заяц

міністр сельскай гаспадаркі і харчавання

72 (49)

Ігар Рачкоўскі

старшыня Федэрацыі хакея

73 (25)

Ірына Абельская

галоўная доктарка Лечкамісіі

74 (–)

Пятро Міклашэвіч

старшыня Канстытуцыйнага суда

75 (64)

Святлана Калінкіна, Іосіф Сярэдзіч

рэдактары газеты «Народная воля»

76 (96)

Анатоль Лябедзька

старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

77 (82)

Валерый Цапкала

дырэктар Беларускага парка высокіх тэхналогій

78 (–)

Кірыл Руды

памочнік прэзідэнта

79 (–)

Іван Галаваты

генеральны дырэктар «Беларуськалія»

80 (83)

Аркадзь Добкін

старшыня рады дырэктараў EPAM Systems

81 (–)

Віктар Кіслы

заснавальнік анлайн-гульні «Свет танкаў»

82 (–)

Наталля Качанава

віцэ-прэм’ер

83 (85)

Фёдар Поўны

праваслаўны протаіерэй

84 (–)

Міхаіл Жураўкоў

міністр адукацыі

85 (–)

Ігар Бузоўскі

намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

86 (47)

Максім Рыжанкоў

памочнік прэзідэнта ў пытаннях спорту

87 (–)

Юрый Сянько

кіраўнік Мытнага камітэта

88 (27)

Міхаіл Захараў

галоўны трэнер хакейнага «Юнацтва»

89 (–)

Уладзімір Краўцоў

старшыня Гродзенскага аблвыканкама

90 (–)

Анатоль Ліс

старшыня Брэсцкага аблвыканкама

91 (70)

Жанна Літвіна

старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў

92 (–)

Мікалай Шарстнёў

старшыня Віцебскага аблвыканкама

93 (89)

Уладзімір Някляеў

паэт, палітык, лідар кампаніі «Гавары праўду»

94 (–)

Ігар Ляшэнка

старшыня «Белнафтахіма»

95 (67)

Віталь Арбузаў

 уласнік Fenox Global Group

96 (44)

Сяргей Сідорскі

былы прэм’ер-міністр

97 (–)

Віталь Воўк

міністр прамысловасці

98 (71)

Юрый Караеў

намеснік міністра ўнутраных справаў

99 (–)

Дар’я Домрачава

біятланістка, алімпійская чэмпіёнка

100 (–)

Аляксандр Цэнцер

уласнік кампаніі «А-100»

Стракатасць людзей і пасадаў у другой паўсотні значна цікавейшая. У першай жа ў асноўным прадстаўленыя чыноўнікі і шматлікія сілавікі. У залежнасці часам ад рангу, а не ад заслуг ці таленту. А тут табе і жывых людзей трохі ёсць: журналістаў, палітыкаў, музыкаў, пісьменнікаў. Ёсць спартоўцы, прадпрымальнікі, кіраўнікі.

Што тычыцца чыноўнікаў, то, відаць, нядаўні час прызначэнняў не дазволілі Наталлі Качанавай (№82), Міхаілу Жураўкову (№84), Ігару Бузоўскаму (№85) заняць вышэйшыя месцы. Ужо сёння можна прадказаць будучы рост гэтых асобаў.

Тое самае можна сказаць і пра старшынь аблвыканкамаў. Але з адной агаворкай: сярод новых губернатараў не бачыцца яркіх лідараў і кіраўнікоў, апроч Сямёна Шапіры. Пры ўсіх прэтэнзіях, але Батура, Косінец, Якабсон — гэта былі асобы. Што выйдзе талковага з новых кіраўнікоў абласцей, пакуль ніхто не ведае, таму такія нізкія пазіцыі.

Нягледзячы на адстаўкі, пазіцыі ў сотні змаглі захаваць герой (ва ўсіх сэнсах) Беларусі, банкір Пятро Пракаповіч (№56) і былы прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі (№96). Падзенне колішняга сябра Лукашэнкі Уладзіміра Канаплёва (№58) найперш можна звязаць з судовым працэсам супраць яго. Хоць Канаплёва і не пасадзілі, але па іміджы ўдарылі моцна.

А Ігару Рачкоўскаму (№72) пакуль што так і не прабачылі «плюшавы дэсант». Але перавялі з НАК у Федэрацыю хакея. Уладзімір Пефціеў (№57) за гэтыя два гады прадаў бізнэс. А з ім — і статус самага багатага чалавека краіны. Звяртае на сябе ўвагу высокае месца намесніцы міністра гандлю Ірыны Наркевіч (№62). Яе асоба стала вядомай краіне падчас валютнага крызісу. Менавіта Наркевіч сваёй цвёрдай рукой выпісвала пастановы аб закрыцці крамаў, якія падвышалі цэны ці прывязвалі іх да даляра.

Высокае месца пісьменніцы Святланы Алексіевіч (№60) тлумачыцца тым, што апошнія гады яна ўвесь час прысутнічае ў спісах імаверных кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Сёлета Алексіевіч зноў сярод фаварытаў.

Побач ідуць геніяльныя прадпрымальнікі-айцішнікі Аркадзь Добкін (№80) і Віктар Кіслы (№81), якія змаглі стварыць свае невялікія бізнэс-імперыі ў Мінску і за мяжой.

Сярод сілавікоў варта адзначыць кіраўніка Унутраных войскаў Юрыя Караева (№98). Мабыць, ён проста не так часта фігуруе на тэлеэкранах, таму аказаўся ў нізе спісу.

У беларускага спорту на сёння жаночае аблічча Вікторыі Азаранкі (№59) і Дар’і Домрачавай (№99).

А музыку рэпрэзентуе адзін Міхалок (№64), які пасля распаду «Ляпіса Трубяцкога» згубіў некалькі пазіцый.

Рэйтынг дапамагалі складаць:

Максім Беразінскі, шэф-рэдактар сайта by.tribuna.com.

Віталь Валянюк, кіраўнік партала «Пра бізнэс», былы палітычны аглядальнік «Советской Белоруссіі»

Ігар Губарэвіч, старэйшы аналітык Цэнтра Астрагорскага, былы супрацоўнік Міністэрства замежных справаў

Зміцер Гурневіч, журналіст Польскага радыё і тэлеканала «Белсат»

Аляксандр Заяц, кіраўнік эканамічнага аддзелу tut.by

Юрый Дракахруст, палітычны аналітык Радыё «Свабода»

Аляксандр Зімоўскі, медыякансультант, былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі

Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай волі»

Андрэй Паратнікаў, палітолаг, былы супрацоўнік МУС, кіраўнік аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog

Аляксандр Фядута, публіцыст, былы прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандр Чубрык, дырэктар даследчага цэнтра ІПМ

Глядзіце таксама:

Ад Лукашэнкі да Домрачавай: топ-100 самых уплывовых беларусаў

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. Частка 2

Ягор Марціновіч, Зміцер Панкавец