Пракуратура знайшла парушэнні ў дзяржзакупках Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта

Загадам пракурора Ленінскага раёна г. Мінска адмененае правядзенне дзяржаўнай закупкі УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

29.03.2015 / 10:44

Вывучаныя пракуратурай конкурсныя дакументы па дадзеным закупе паказвалі на залішнюю канкрэтызаванасць параметраў і тэхнічных характарыстык прадметаў закупкі, што сведчыла аб прыярытэтным выбары аднаго пастаўшчыка, які прапануе прадметы з аналагічнымі характарыстыкамі, названымі ў конкурсных дакументах УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт».

Размяшчэнне такога фармату аўкцыённых дакументаў на афіцыйным сайце і ў адкрытым доступе на электроннай гандлёвай пляцоўцы недапушчальна і з'яўляецца умовай для абмежавання канкурэнцыі пры правядзенні закупу.

Пракурорам Ленінскага раёна г.Мінска запатрабавана адмяніць працэдуру дадзенай дзяржаўнай закупкі і забяспечыць няўхільнае выкананне патрабаванняў заканадаўства.

Прадпісанне пракурора задаволена, правядзенне дзяржаўнай закупкі адменена.

 

nn.by