Заўзятар, што кінуў фаер у Акінфеева, здаўся паліцыі

28.03.2015 / 21:18

Vijesti

Заўзятар Лука Лазарэвіч, які падазраецца ў тым, што кінуў фаер у галкіпера расійскай зборнай падчас матчу з камандай Чарнагорыі, здаўся паліцыі.

Па дадзеных чарнагорскага выдання Vijesti, Лазарэвіч перадаў сябе ў рукі паліцыі ў цэнтры Падгорыцы, пасля чаго яго даставілі ў паліцэйскі пастарунак.

Vijesti паведамляе, што Лука Лазарэвіч — сын аднаго з самых вядомых заўзятараў мясцовага футбольнага клуба «Будучнасць Падгорыца».