Паліцыя Калінінградскай вобласці знайшла аўтара надпісу «Кант — лох»

27.03.2015 / 15:27

Паліцыя Калінінградскай вобласці (Расія) знайшла аўтара надпісу «Кант — лох», які быў зроблены 17 сакавіка на доме, дзе некалькі гадоў жыў і працаваў настаўнікам філосаф Імануіл Кант у сярэдзіне 18 стагоддзя.

так выглядае «Дом Канта», newkaliningrad.ru

Па словах прадстаўніка рэгіянальнага ўпраўлення міліцыі Святланы Пастаўнічай, надпіс на «Доме Канта» зрабіла 17-гадовая жыхарка пасёлка Весялоўка, калі яна гуляла са сваімі сябрамі. Падлеткі не ўжывалі алкаголь у гэты момант. Дзяўчына ўжо дала прызнальныя паказанні.

«На дадзены момант апытваюцца ўсе сведкі, вырашаецца пытанне аб яе пакаранні», — дадала Пастаўнічая.

унутры «Дома Канта», newkaliningrad.ru