Міліцыя бел-чырвона-белы сцяг называе «парцянкамі»

25.03.2015 / 19:42

Размаўляючы праз рацыі падчас акцыі на Дзень Волі, АМАПаўцы ганебна акрэсліваюць нацыянальную сімволіку.

«Актыўней працуем! З парку ніхто не выходзіць з «парцянкамі», — раздаецца ў рацыі байца АМАПу на выхадзе з Парку Дружбы народаў.

У наступны момант міліцыянт падыходзіць да хлопца з бел-чырвона-белым сцягам на шыі, і прымушае яго зняць сцяг. Дзеўчын, якія ідуць з балонікамі з Пагоняй, прымушаюць выпусціць з балонікаў паветра.