Плаціні заклікаў стварыць еўрапейскую спартыўную паліцыю

24.03.2015 / 18:19

Дзеючы кіраўнік Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэль Плаціні зноў абраны на трэці чатырохгадовы прэзідэнцкі тэрмін.

Выступаючы на штогадовай сустрэчы УЕФА ў Вене, Плаціні папярэдзіў, што час футбольных хуліганаў не прайшоў канчаткова, і існуе небяспека, што яны зноў могуць з'явіцца на стадыёнах.

Плаціні сказаў, што футбольным стадыёнам Еўропы пагражае гвалт, спароджаны нацыяналізмам і экстрэмізмам, і заклікаў стварыць еўрапейскую спартыўную паліцыю.