Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін дамовіліся сустрэцца 8 мая ў Маскве

20.03.2015 / 13:41

Кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі дамовіліся сустрэцца 8 мая ў Маскве.

president.gov.by

Пра гэта паведаміў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка па заканчэнні сустрэчы лідараў Беларусі, Казахстана і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць тыя пытанні, якія былі паднятыя на сённяшняй сустрэчы ў Астане і па якіх да гэтага часу ўрады краін ЕАЭС прымуць рашэнні.