Золатавалютныя рэзервы Расіі знізіліся на $37 млрд з пачатку года

19.03.2015 / 23:35

Аб'ём міжнародных рэзерваў Расіі па стане на 13 сакавіка склаў $351,7 млрд. Гэта на 37 млрд менш, чым па стане на 1 студзеня. Нагадаем, што за мінулы год яны растаялі прыкладна на 120 мільярдаў.

Тэмп змяншэння застаецца хуткім. За апошні тыдзень яны «пахудзелі» на $5 млрд, за папярэдні — на $6,3 млрд.

Эксперты звязваюць зніжэнне перадусім з падзеннем цаны на нафту, але таксама з наступствамі агрэсіі Расіі ва Украіне, вынікам чаго сталі санкцыі і ўцёкі капіталу з РФ.

СГ