Яраша запрасілі на працу ў Генштаб Украіны

17.03.2015 / 14:56

Кіраўнік украінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Правы Сектар» народны дэпутат Дзмітрый Яраш вядзе перамовы пра сваё ўваходжанне уваход у Генштаб узброеных сіл, паведамляе Украінская праўда.

«Мы зараз вядзем размову пра тое, быць ці ня быць дарадцам у Генеральным штабе. Ніякіх прызначэнняў яшчэ не было. Я паранены, таму яшчэ не быў у Кіеве… Паглядзім, якія паўнамоцтвы нам дадуць, якія будуць уплываць на сітуацыю. Тады прымем канчатковае рашэнне», — сказаў Яраш.

Па ягоных словах, перамовы ідуць наконт таго, каб кіраўнік ПС у Генштабе стаў куратарам добраахвотніцкага руху, у тым ліку і Дабраахвотніцкага украінскага корпусу Правы Сектар (ДУК ПС).

Аляксандр Гелагаеў