У Крым перакінуць далёкія бамбардзіроўшчыкі ВПС Расіі

17.03.2015 / 14:31

У Крым у рамках праверкі боегатоўнасці, абвешчанай 16 сакавіка, будуць перакінутыя бамбардзіроўшчыкі-ракетаносцы Ту-22 М3, паведаміла крыніца ТАСС ў Міністэрстве абароны Расіі.

Акрамя таго, распавёў суразмоўца агенцтва, пад Калінінград перабазіруюцца знішчальнікі і бамбавікі. «Сухапутная групоўка на Балтыцы будзе ўзмоцнена ракетнымі комплексамі «Іскандэр» Заходняй вайсковай акругі, дастаўку якіх ажыццявяць вялікія дэсантныя караблі Балтыйскага флоту», — паведаміў прадстаўнік Мінабароны.

Таксама ў рамках праверкі боегатоўнасці, распавёў суразмоўца агенцтва, у расійскую Арктыку ажыццяўляецца перакідка двух узмоцненых палкоў і падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ПДВ.