Air China ў маі пачынае палёты Пекін — Мінск

16.03.2015 / 00:30

Air China з 1 мая 2015 года запускае новы маршрут ва Усходняй Еўропе. Як паведамляе Аirlineroute.net, авіякампанія, якая ўваходзіць у Star Alliance, пачынае палёты ў Мінск і ў Будапешт.

На маршруце Пекін — Мінск — Будапешт — Пекін будзе лётаць Airbus A330-200.

Цэны на пералёт пакуль на сайце кітайскай авіякампаніі не пазначаныя. Пры гэтым у паведамленні адзначана, што Air China не зможа прадаваць квіткі па маршруце Мінск — Будапешт.