БАТЭ выйграў Суперкубак: Чэрнік адбіў тры пенальці

14.03.2015 / 17:03

У суботу, 14 сакавіка, стартаваў футбольны сезон у Беларусі.

У Пінску ў матчы Суперкубка краіны гулялі бязменны чэмпіён краіны БАТЭ і ўладальнік Кубка салігорскі «Шахцёр». Асноўны час скончыўся з лікам 0:0, а ў серыі пенальці БАТЭ перамог з лікам 3:0.

Галкіпер Сяргей Чэрнік адбіў тры пенальці.

Праз тыдзень пройдуць матчы Кубка краіны, а чэмпіянат краіны стартуе амаль праз месяц, 10 красавіка (14 камандаў, два колы, 26 тураў).