Творчасць Аляксандра Мак-Куіна: жывая мода

Калі вы не цікавіцеся модай, і наадварот, галоўнае, ведайце, што мода, створаная Мак-Куінам — гэта істотна.

13.03.2015 / 13:42

У Tate Britain (Лондан) адкрылася фотавыстава сумеснага праекту Аляксандра Мак-Куіна і мастака Ніка Ўоплінгтана.

Ніка стварыў серыю здымкаў падчас падрыхтоўкі апошняга прыжыццёвага шоу дызайнера Мак-Куіна восень-зіма 2009.

Разам дызайнер і мастак вырашылі паказаць кулісы творчага працэсу ў свеце моды. Атрымаўся праект не столькі пра моду, колькі пра творчасць наогул — дэструкцыя і стварэнне прыгожага.

Таксама неўзабаве ў Лондане адкрыецца маштабная рэтраспектыва «Alexander McQueen: Savage Beauty» у Музеі Вікторыі і Альберта, якую ў модным свеці паспелі назваць самай істотнай выставай 2015 года.

Тэма творчасці Мак-Куіна будзе квітнець гэтай вясной.

Вета Берман