Расія выходзіць з Дамовы аб звычайных узбраеннях

10.03.2015 / 21:37

Расія з 11 сакавіка прыпыняе ўдзел у пасяджэннях сумеснай кантактнай групы па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), паведаміў расійскі МЗС.

«Такім чынам, абвешчанае Расіяй у 2007 годзе прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ становіцца поўным», — цытуе ведамства кіраўніка дэлегацыі Расіі на перамовах у Вене па пытаннях ваеннай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Антона Мазура.

Як заяўляе Мазур, краіны НАТА палічылі за лепшае «фактычна абыходзіць палажэнні ДЗУСЕ за кошт пашырэння альянсу», што ў выніку і прывяло да выхаду Масквы з дамовы.

Пры гэтым, паводле яго слоў, гэты крок расейскага боку не азначае адмовы Масквы ад далейшага дыялогу аб кантролі над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе.