У Польшчы жыве адзін з самых малых сабакаў у свеце ФОТА

Тудзі мае ўсяго 300 грам вагі і 6 сантыметраў росту.

09.03.2015 / 19:53

Звычайна дарослыя сабакі пароды Чыхуахуа маюць вагу 2-3 кг. Трохмесячны Тудзі наўрад ці будзе цяжэйшым за 900 грам, калі вырасце, распавядае TVP Wrocław.

Тудзі плануюць прадставіць у Кнігу рэкордаў Гінэса — дагэтуль самы малы сабака свету меў рост 10 см, але Тудзі да таго, хутчэй за ўсё, не дарасце.

Малыш змесціцца ў кубку кавы. За дзень ён з'ядае толькі некалькі шарыкаў корму.

Аляксандр Арсёнаў, фота: Alicja, Fakty.com